3 паядынкі будуць сыграны 5 верасня ў рамках чэмпіянату Беларусі па хакеі

5 сентября 2023

У хакейнай Экстралізе сёння будуць сыграны тры паядынкі: "Дынама-Маладзечна" прыме "Брэст", "Юнацтва" - наваполацкі "Хімік", а дзеючы чэмпіён (жлобінскі "Металург") у Оршы пазмагаецца з мясцовым "Лакаматывам". Гэту гульню ў прамым эфіры глядзіце на "Беларусь 5", пачатак паядынку ў 19:30.

3-га верасня каманды ўжо сустракаліся, перамаглі "сталявары" ў серыі булітаў 3:2.