3 дні да запальвання факела II Еўрапейскіх гульняў. Працягваем адсочваць маршрут эстафеты "Полымя міру"

30 апреля 2019

Апошні прыпынак на шляху да Рыма, дзе 3 мая адбудзецца цырымонія запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў. Праз некалькі гадзін  беларуская дэлегацыя эстафеты "Полымя міру"  прыбудзе ў Венецыю.

Сёння прадстаўнікі дырэкцыі II  Еўрапейскіх гульняў  выехалі з чэшскага горада Мікулаў - у гэтую краіну вернуцца ўжо з эстафетай агню 10 мая. У Чэхіі запланавана сустрэча з мясцовым Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Адзначым, у кожнай з краін, дзе пройдзе эстафета, арганізуюць асобную праграму.

На цырымоніі запальвання агню ў Рыме будуць прысутнічаць алімпійскія чэмпіёны з Беларусі розных пакаленняў - Алена Бялова, Юлія Несцярэнка, Дар'я Домрачава і Уладзіслаў Ганчароў. 12 мая эстафета "Полымя міру" прыбудзе ў Брэст.