29 тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе 25 лістапада

25 ноября 2023

Перадапошні тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе сёння.

У першым матчы гульнявога дня на сталічным стадыёне па вуліцы Маякоўскага высвятляць адносіны будуць каманды, якія вырашаюць задачы процілеглыя. "Іслач" прыме "Энергетык-БДУ". І калі "ваўкі" змагаюцца за бронзавыя медалі першынства, то "студэнты" - за захаванне прапіскі ў Вышэйшай лізе.

У прамым эфіры вельмі важны матч для абодвух клубаў пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 12:50.