28 тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца сёння двума паядынкамі

11 ноября 2023

28 тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца сёння двума прыкметнымі паядынкамі, у якіх згуляюць абодва прэтэндэнты на золата. Гродзенскі "Нёман" у 19:30 прыме гасцей са Слуцка. У выпадку асечкі "жоўта-зялёных" і асабістага поспеху мінскае "Дынама" можа стаць чэмпіёнам краіны. Пакуль жа ў сталічнага клуба запас 4 балы. "Бела-блакітныя" сёння таксама згуляюць дома супраць "Смаргоні". Прамую трансляцыю гэтага паядынку пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Стартавы свісток прагучыць у 17:30.