Як у Гарадку праходзіць першы этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона?

31 июля 2022

Яны ўжо зараз выбралі свой шлях у жыцці і ўпэўнена ідуць да зададзеных мэт. І калі нават не зложыцца ў прафесійным спорце, то біятлон у дзіцячым узросце развівае масу пазітыўных якасцей, якія будуць вельмі патрэбныя ў дарослым жыцці. Гэта і характар, і жаданне станавіцца лепшым кожны дзень, сілы паднімацца хутка пасля няўдач, і быць упэўненымі ў сабе. Ды і гісторыя віду спорту вельмі багатая ў нашай краіне.

Лепшыя сярод лепшых у зусім розных узростах адкрылі для сябе чарговы сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. 1-ы этап прымае Гарадок. Матэрыял пра сувязь пакаленняў і мары самых маленькіх беларускіх спартсменаў - у "Галоўным эфіры" (відэа).