17-гадовыя беларускія футбалісты завяршылі выступленне на чэмпіянаце Еўропы - 2017

20 марта 2017

17-гадовыя беларускія футбалісты завяршылі выступленне ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2017. У заключным матчы ў Галандыі наша каманда абгуляла Бельгію, 2:1 і заняла трэцяе месца квартэта. У фінальную частку Еўра ад пятай групы трапілі галандцы і зборная Італіі.