11 беларусаў выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на адкрытым Кубку Беларусі па плаванні

5 февраля 2018

11 беларусаў выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на адкрытым Кубку Беларусі па плаванні для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Глазга ў жніўні. Турнір на працягу чатырох дзён праходзіў у Брэсце. Адзначым, Шымановіч і Цмыг паказалі патрэбныя секунды адразу на трох дыстанцыях брасам і на спіне адпаведна. Аляксандра Герасіменя, прыхварэўшы, старт прапускала.