У сталіцы і Мінскай вобласці 10 чэрвеня прымуць тэлефонныя звароты

7 июня 2023

Вырашыць бытавыя праблемы або спрэчныя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці  і ў гэту суботу. Прымаць тэлефонныя звароты будуць з 9:00 да 12:00.

Так, на прамой сувязі з мінчанамі 10 чэрвеня будзе старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў. Нумар тэлефона: 8 (017) 222-44-44.

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Аляксандр Кручанаў. Нумар тэлефона: 8 (017) 500-41-60.