У Гродна прыбыў "Цягнік Перамогі"

19 июня 2021

Унікальны перасоўны музей "Цягнік Перамогі" прыбыў у Гродна. Трохмерныя панарамы, віртуальная рэальнасць і мультымедыйнае суправаджэнне. Ва ўнікальным саставе ўзноўленыя 9 вагонаў экспазіцыі. Кожны прысвечаны сваёй тэматыцы - пачатак вайны, барацьба партызан, умовы ў канцлагеры, праца санчасці і нават бітвы ў Брэсцкай крэпасці. На працягу двух дзён цягнік наведаюць сотні жыхароў Гродзенскай вобласці - ад ветэранаў да маладых патрыётаў. Сёння, дарэчы, ушаноўвалі ўжо 10-тысячнага наведвальніка перасоўнага музея. Ім стала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава.

Наступным прыпынкам музея на колах стане Брэст. І гэта сімвалічна: у горадзе над Бугам састаў будзе знаходзіцца 22 чэрвеня - у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. А завершыцца паказ у Магілёве ў дзень вызвалення горада.