Праца па барацьбе з каранавірусам працягвае заставацца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы

16 декабря 2020
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка наведаў абласную клінічную бальніцу Магілёва.

Прэзідэнт наведаў магілёўскую бальніцу

Тут працуюць каля паўтары тысячы супрацоўнікаў. Для хворых на каранавірус зараз выдзелена менш за палову коек.  Па словах галоўнага ўрача, апошні тыдзень назіраецца спыненне і памяншэнне колькасці захворванняў. Паводле традыцыі прэзідэнт наведаў некалькі аддзяленняў, дзе праходзяць лячэнне хворыя COVID,  пагутарыў з урачамі, якія працуюць у "чырвонай" зоне, і пацыентамі. 

Тут Аляксандр Лукашэнка падзякаваў медыкам за спакойную працу ў перыяд пандэміі. 

У Беларусі пачнуць распрацоўку вакцыны ад каранавіруса

Ледзь пазней прэзідэнт сустрэўся з калектывам бальніцы. Адной з тэм абмеркавання стала вакцынацыя. Разглядаюць тры шляхі: у найбліжэйшы час закупіць ужо вырабленую вакцыну, каб прышчапіць групы рызыкі, наладзіць у рэспубліцы вытворчасць расійскага прэпарата, а таксама заняцца распрацоўкай уласнай вакцыны. 

Зараз на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы ідзе маштабнае будаўніцтва - узводзіцца кардыёхірургічны корпус. Яго плануюць здаць у лістападзе наступнага года.