Чырвоны Крыж перадаў пад'ёмнік для бальніцы сястрынскага догляду

17 января 2023

Медыцынскае абсталяванне для Бабініцкай бальніцы сястрынскага догляду перадала Віцебская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Пад'ёмнік для інвалідных калясак коштам парадку 10 тыс. рублёў набылі ў рамках акцыі дапамогі медустановам для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. У Бабініцкай бальніцы сястрынскага догляду зараз знаходзяцца 94 чалавекі. Гэта састарэлыя людзі, большасць іх іх не могуць перасоўвацца без старонняй дапамогі.

У мінулым годзе рэгіянальнае аддзяленне Чырвонага Крыжа аказала дапамогу васьмі медыцынскім установамі Віцебскай вобласці, куды паступілі 16 інвалідных калясак і іншыя сродкі медыцынскай рэабілітацыі на агульную суму 25 тыс. рублёў.