Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці з кіраўніком спраў Прэзідэнта

23 декабря 2019
Сустрэча ў Палацы Незалежнасці  з кіраўніком спраў Прэзідэнта. Віктар Шэйман распавёў аб папярэдніх выніках года ў працы арганізацый і прадпрыемстваў, падпарадкаваных Упраўленню справамі. Тэндэнцыя станоўчая, вынікі лепшыя, чым год раней. Так, чакаюць нядрэнную выручку па годзе. Абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі - больш за 300 мільёнаў долараў. У тры разы скарочана колькасць стратных прадпрыемстваў. Віктар Шэйман таксама далажыў аб новых і перспектыўных кірунках у працы, у тым ліку  аб запуску серыйнай вытворчасці пластыкавых лыж. Улічваючы тое, што Віктар Шэйман таксама курыруе афрыканскі вектар супрацоўніцтва, падчас сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўваўся ход будаўніцтва шэрагу сумесных прадпрыемстваў.