Пытанні прысуджэння Дзяржаўных прэмій Беларусі абмяркоўваліся сёння ў Прэзідэнта

27 августа 2013

Увазе Аляксандра Лукашэнкі прапанавалі шэраг прац, якія падзеленыя на два блокі: у галіне навукі і тэхнікі, а таксама архітэктуры, культуры і мастацтва. Прэмія прысуджаецца раз за два гады, перш прэтэндэнты праходзяць шматступеньчатую працэдуру вылучэння. У тым ліку і таемнае галасаванне на пасяджэнні прэзідыума Камітэта па Дзяржпрэміях. На думку Прэзідэнта, на дзяржаўным узроўні павінны быць адзначаныя ўнікальныя распрацоўкі - тыя дасягненні, якія характарызуюцца навуковай навізной, маюць эканамічную эфектыўнасць і сацыяльную значнасць, працы, якія атрымалі прызнанне беларускай і міжнароднай грамадскасці.


Аляксандр Лукашэнка ўважліва выслухаў дакладчыкаў. Канчатковае слова ў вызначэнні лаўрэатаў - за Кіраўніком дзяржавы.