У Палацы Незалежнасці сёння прайшло і некалькі двухбаковых сустрэч

28 октября 2016

Так, падчас размовы з першым намеснікам кіраўніка ўрада Азербайджана Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў: Мінск выконвае свае абавязацельствы мірнай пляцоўкі перамоў. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Ягуб Эюбаў абмеркавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Мінска і Баку. За мінулы год тавараабарот паміж краінамі наблізіўся да 300 мільёнаў долараў.

Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы тэт-а-тэт і са старшынёй урада Расіі. У цэнтры ўвагі было не толькі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб’яднаннях, але і дыялог па лініі Мінск - Масква. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.