У Палацы Незалежнасці абмеркавалі навацыі ў Асноўны закон

25 ноября 2021

Падводзіць рысу пад навацыямі ў Асноўны закон  яшчэ рана. Яе падвядзе група экспертаў і шырокае грамадскае абмеркаванне. Дыскусія на вышэйшым прэзідэнцкім узроўні сёння прыйшла да такога рашэння. Занадта вялікая цана памылкі і адказнасць тых, хто ўзяўся фармалізаваць запыт грамадства на мадэрнізацыю ў лаканічныя артыкулы новай Канстытуцыі. Фармат адкрытага абмеркавання задаў сам кіраўнік дзяржавы. Падчас нарады ён літаральна падштурхоўваў членаў камісіі і рабочай групы да спрэчкі, у якой павінна нарадзіцца ісціна. Альтэрнатыўныя пазіцыі прагучалі, але датычыліся яны не падмурка, па ім ужо ёсць згода. Сутнасць і сэнс дыскусіі - як выбіраць народнае веча, як збалансаваць галіны ўлады, як не страціць кіравальнасць на этапе пераходу ад дзеючай да абноўленай Канстытуцыі.     

Наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў выслухаў аргументы і ацаніў цану памылкі ў гэтым ключавым для грамадства і дзяржавы пытанні.