Мытны кодэкс павінен быць накіраваны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя

10 декабря 2016

Падчас прыняцця Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза першым чынам павінны быць улічаныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, дзе абмяркоўваўся праект дагавора. Мытны кодэкс павінен спрыяць вольнаму перамяшчэнню тавараў у межах саюза і паляпшэнню бізнес-асяроддзя, у тым ліку і дзеля стымулявання экспарту. Прэзідэнт запатрабаваў далажыць, наколькі праект кодэкса будзе спрыяць развіццю інвестклімату, павышэнню транзітнай прывабнасці Беларусі, абароне айчынных вытворцаў і ці будзе гарантаваная эканамічная бяспека краіны. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, дакумент павінен быць цалкам вывераным.

На нарадзе Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу дадаткова прапрацаваць і прааналізаваць асобныя нормы праекта новага Мытнага кодэкса. Дакумент плануецца падпісаць на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу.