Нарада з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта і памочнікамі Кіраўніка дзяржавы

23 июня 2017

Пытанні ЖКГ, сельскай гаспадаркі, адукацыі, разняволення дзелавой ініцыятывы. Гэтыя тэмы сёння гучалі на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта і памочнікамі Кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пазначыў пытанні, па якіх неўзабаве адбудуцца вялікія нарады. Так, у хуткім часе абмяркуюць удасканаленне ЖКГ - час расставіць кропкі над "і" ў пытаннях з тарыфамі. У жніўні вернуцца да тэмы адукацыі, а ўвосень у шырокім коле адбудзецца сур'ёзная гутарка пра стан спраў у сельскай гаспадарцы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка анансаваў нараду аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы. Праца над дакументам па лібералізацыі дзелавога асяроддзя яшчэ вядзецца. Пакет прапаноў хутка абмяркуюць на сустрэчы з Прэзідэнтам. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы прапанаваў раз на квартал праводзіць маштабныя нарады з прадстаўнікамі ўсёй вертыкалі ўлады для абмеркавання бягучых праблем.