Сімвалічны дзень: у Мінску адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

8 мая 2022

Уся Беларусь і кожны яе жыхар у прадчуванні галоўнага свята вясны. Вось ужо 77 гадоў  дзявяты майскі дзень не абыходзіцца без маляўнічых шэсцяў і залпаў Перамогі. Так будзе і заўтра! Сталіца салютуе героям, якія назаўжды застануцца ў нашай памяці вызваліцелямі  Еўропы, гарантамі міру і жыцця на кантыненце. Іх подзвіг бессмяротны. І такім яго робіць людская памяць. Яна беражліва захоўвае мільёны гісторый пра тых, хто не шкадаваў жыцця, стаяў да апошняга, паміраў, але не здаваўся. На жаль, не ўсе засвоілі гэтыя ўрокі.