Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы будзе прынята на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы

23 июня 2017

Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.

Работа над дакументам па лібералізацыі дзелавога асяроддзя яшчэ вядзецца. І поўны пакет прапаноў ужо хутка абмяркуюць на сустрэчы з Прэзідэнтам. Актуальнымі застаюцца і пытанні ЖКГ, сельскай гаспадаркі, адукацыі. У найбліжэйшы час па іх пройдуць вялікія нарады. У прыватнасці, ва ўдасканаленні ЖКГ час расставіць кропкі над "і" ў тэме тарыфаў. У жніўні вернуцца да тэмы адукацыі, а ўвосень адбудзецца сур'ёзная размова наконт стану спраў у сельскай гаспадарцы.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў раз у квартал праводзіць маштабныя нарады з прадстаўнікамі ўсёй вертыкалі ўлады для абмеркавання бягучых праблем. Фармат такіх сустрэч яшчэ трэба распрацаваць. Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў узнімаць пытанні, якія сапраўды патрабуюць вырашэння на самым высокім узроўні. Яшчэ адзін важны акцэнт - удасканаленне работы з людзьмі. Праблемы чалавека чыноўнікі павінны чуць і неадкладна на іх рэагаваць. У дадатак да гэтага навацыі ў сістэме падрыхтоўкі кіруючых кадраў. Асноўная іх кузня - Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце, дзе павінны атрымліваць адукацыю выключна перспектыўныя кіраўнікі.