Праца з кіруючымі кадрамі ў краіне павінна быць сістэмнай

9 декабря 2013

Падрыхтоўка да рэспубліканскай нарады па вырашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленні працы з кіруючымі кадрамі стала сёння галоўнай тэмай рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта. У кабінет да Аляксандра Лукашэнкі былі запрошаны прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон. Кіраўнік дзяржавы нагадаў сваё ранейшае патрабаванне, што праца з кіруючымі кадрамі павінна быць сістэмнай і сустрэчы з актывам краіны неабходна праводзіць не радзей за 1 раз у паўгоддзе. Гэта патрабаванне Прэзідэнта не выконваецца, што выклікае крытыку Кіраўніка дзяржавы.


Закранаючы работу будаўнічай галіны, Прэзідэнт патрабуе, каб з новага года яна працавала па-новаму. Усе прапановы, якія паступілі падчас працы спецыяльна створанай групы, павінны быць прааналізаваныя. Калі спатрэбяцца змяненні на заканадаўчым узроўні, яны павінны быць прынятыя.


Закранаючы падрыхтоўку да заўтрашняй вялікай нарады, Кіраўнік дзяржавы выказаў шэраг крытычных заўваг да зместу падрыхтаванага для яго даклада і запатрабаваў асаблівую ўвагу надаць напаўненню змястоўнай яго часткі.