Прэзідэнту паказалі беларускую зброю і боепрыпасы

15 июня 2021

Ад пытанняў вытворчасці айчыннай стралковай зброі і боепрыпасаў  да пашырэння магчымасцяў па рамонце авіятэхнікі. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні наведаў Аршанскі раён. У вытворча-тэхнічным кластары "Вусце" кіраўніку дзяржавы паказалі айчынныя пісталеты і аўтаматы. Яны прайшлі выпрабаванні  ў беларускай арміі,  водгукі - станоўчыя. Прадукцыяй таксама задаволены і замежныя заказчыкі. Тут асвоены і выпуск патронаў трох тыпаў для цывільнай зброі. У будучыні маюць намер вырабляць і для баявой. Таксама Прэзідэнт пабываў у цэху рэгламенту і рамонту авіяцыйных кіруемых ракет, дзе акцэнтаваў увагу на неабходнасці лакалізацыі. 

Прэзідэнт наведаў авіярамонтны завод

На Аршанскім авіярамонтным заводзе ў Балбасаве Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне будаўніцтва новага цэха. Яго плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2023 годзе. Гэта будзе сучасная вытворчасць, якая дазволіць мінімізаваць закупы і стварыць новыя рабочыя месцы. Размова таксама ішла пра далейшае развіццё аэрадрома Орша. Тут гатовы прымаць любыя тыпы паветраных суднаў.