Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком канцэрна Белнафтахім Ігарам Жыліным

3 марта 2014

Праца канцэрна Белнафтахім стала сёння галоўнай тэмай рабочай сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком галіны Ігарам Жыліным. Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб эканамічнай сітуацыі, аб ходзе мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн, і планах па далейшым развіцці.


Падчас сустрэч абмяркоўваліся таксама іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці канцэрна. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт надаў арганізацыі прыбытковай працы прадпрыемстваў.