Прэзідэнт патрабуе ўзмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну падчас уборачнай кампаніі

3 августа 2018

Прэзідэнт Беларусі патрабуе ўзмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну падчас уборачнай кампаніі ў краіне. Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў падчас рабочай паездкі ў Мёрскі раён. У гаспадарцы "Туркова" Аляксандр Лукашэнка цікавіўся тэмпамі ўборкі збожжа ў вобласці, краіне і разлікамі на ўраджай. Асаблівую ўвагу звярнуў на забеспячэнне аграрыяў тэхнікай. У прыватнасці, гаворка ішла пра пастаўку на прадпрыемствы беларускіх прэс-падборшчыкаў. У комплексе задач цэнтральнае месца займае адказнае стаўленне да кампаніі на ўсіх узроўнях.

Падчас паездкі размова ішла і пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. У Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы па даручэнні Кіраўніка дзяржавы завяршылі будаўніцтва і ўвялі ў эксплуатацыю новы корпус. Ён пачаў працу ў маі.

Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.