Прэзідэнт сёння з рабочай паездкай наведвае Гомельскую вобласць

24 ноября 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочай паездкай наведвае Гомельскую вобласць. Кола пытанняў - ад сацыяльна-эканамічнага развіцця Буда-Кашалёўскага раёна да рэгіёна ў цэлым.

Кіраўніка дзяржавы цікавіць, як добраўпарадкаваны райцэнтры, наладжана медабслугоўванне насельніцтва. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка наведае Буда-Кашалёўскую раённую бальніцу. На яе прыкладзе разгледзяць арганізацыю медабслугоўвання ў рэгіёнах Гомельскай вобласці, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гэтым раёне да зоны радыеактыўнага забруджвання адносяцца 193 населеныя пункты. Акрамя таго, падчас рабочай паездкі закрануць пытанні прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, а таксама ўмоў пражывання і выхавання дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падрабязнасці ў наступных выпусках.