Прэзідэнт прыняў кадравыя рашэнні

7 декабря 2017

Адбылася ратацыя ў дыпламатычным корпусе. Так, Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Аргенціне. Прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне, а таксама ва Уругваі па сумяшчальніцтве будзе Уладзімір Астапенка. Аляксандр Сідарук прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў ПАР і па сумяшчальніцтве ў Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі. Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Леаніда Бацяноўскага генеральным консулам Беларусі ў кітайскім Гуанчжоу. Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што беларускае знешнепалітычнае ведамства павінна ісці па шляху перафармаціравання сваёй працы.

Адразу некалькі новых асоб у мясцовай вертыкалі. Сяргей Савіцкі ўзгоднены на пасаду старшыні Уздзенскага райвыканкама, Сяргей Кулагін зараз будзе працаваць на чале Горацкага раёна. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне кіраўнікоў некаторых раёнаў у Гомелі.

Адбылося і прыкметнае амаладжэнне рэктарскага складу. Адразу дзве дамы будуць працаваць на чале ВНУ. Аліна Корбут з гэтага дня рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. На пасаду кіраўніка Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзгоднена кандыдатура Ірыны Кітуркі.