Прэзідэнт наведвае Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік

24 апреля 2021

Жыццё людзей на пацярпелых ад чарнобыльскай трагедыі тэрыторыях, аднаўленне зямель і пасяўная кампанія. Сёння Прэзідэнт пачаў сваю традыцыйную паездку ў раёны, якія закранула тэхнагенная катастрофа. Без малога 35 гадоў таму ўвесь свет даведаўся аб Чарнобылі. Аляксандр Лукашэнка гэтымі хвілінамі наведвае Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. На гэтай зямлі каля сотні адселеных гарадоў і вёсак. Да аварыі тут пражывалі больш як 20 тысяч чалавек. А зараз гэта запаведныя мясціны, дзе актыўна ідзе навуковая праца, развіваюць эксперыментальныя гаспадарчыя зоны. Аляксандру Лукашэнку паказалі мясцовы пчальнік і каняферму. Прэзідэнту далажылі аб развіцці рэгіёна ў цэлым і Нараўлянскага раёна ў прыватнасці. Аляксандр Лукашэнка патрабуе дакладных разлікаў у пытаннях развіцця гэтых тэрыторый. У будучыні важна разумець, дзе і як на гэтых землях будуць жыць людзі. Акцэнт ад Прэзідэнта - на развіццё новых кірункаў эканамічнай дзейнасці, стварэнне рабочых месцаў. Цяперашні стан спраў Аляксандр Лукашэнка назваў недастаткова здавальняючым і запатрабаваў зрабіць гэту работу сістэматычнай. Комплексны падыход да развіцця тэрыторый Прэзідэнт даручыў дадаткова прапісаць у адпаведнай праграме. Усе падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.