Прэзідэнт азнаёміўся з ходам уборачнай

2 августа 2013

Гаспадаркі краіны плануюць убраць збожжа і зернебабовыя культуры на працягу 17 дзён. Аб гэтым сёння Кіраўніку дзяржавы далажылі падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён. Аляксандр Лукашэнка наведаў Саўгас Мінскі ДарОРС. Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці цэнтральнага рэгіёну. Таксама Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў Беларусі, нарыхтоўкай кармоў у Мінскай вобласці і краіне. На думку Прэзідэнта, падчас падліку валавога збору збожжа неабходна ўлічваць усе культуры, як робіцца ва ўсім свеце.


Усяго па краіне плануецца сабраць 9 мільёнаў тон збожжа. У тым ліку, паўтара мільёна тон кукурузы. Пры гэтым тэмпы ўборкі павінны быць на ўзроўні 6% плошчаў за дзень. Да цяперашняга часу яны пакуль не перавышалі 5%.