Прэзідэнт Беларусі высока ацаніў укаранёныя ў РНПЦ анкалогіі сучасныя тэхналогіі

8 октября 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці ПЭТ-цэнтра ў Бараўлянах. Гэта ўнікальная ўстанова не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім еўрапейскім рэгіёне. Тут вырабляюцца супрацьпухлінныя вакцыны і распрацоўваюцца новыя метады лячэння анкапацыентаў. Абсталяванне дазваляе праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў. Такім чынам, Беларусь сярод першых уступае ў век індывідуальнай медыцыны. Кіраўнік дзяржавы таксама сустрэўся з удзельнікамі рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Новыя тэхналогіі ў медыцыне". На думку Прэзідэнта, у краіне неабходна працягнуць укараненне прынцыпова новых падыходаў да дыягностыкі і лячэння захворванняў. Падчас гутаркі абмеркавалі і пытанні будаўніцтва жылля для маладых медыкаў, а таксама ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў укаранёныя ў РНПЦ анкалогіі сучасныя тэхналогіі, ПЭТ-цэнтр і малекулярна-генетычную лабараторыю канцэрагенезу, якія адкрыліся тут. Па выніках гутаркі з навукоўцамі і дактарамі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць магчымасць стварэння ў Беларусі цэнтра па клетачных тэхналогіях.