Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля"

14 февраля 2017

Аб прыёме ў Аляксандра Лукашэнкі Іосіф Сярэдзіч прасіў 3 лютага падчас Вялікай размовы. Размова напярэдадні доўжылася амаль 2 гадзіны. Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць абмеркаваць усе актуальныя пытанні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на наступнае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

Іосіф Сярэдзіч ужо больш як 20 гадоў з'яўляецца галоўным рэдактарам "Народнай волі". Грамадска-палітычная газета выходзіць двойчы на тыдзень. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў галінах палітыкі і эканомікі, у тым ліку праблемныя пытанні, якія маюць грамадскае гучанне. Асаблівая ўвага - іх рашэнням.