Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку

27 мая 2013
Абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй і Венесуэлай, таксама размова ішла аб выніках працы прамысловага комплексу ў першым паўгоддзі.
Уладзімір Сямашка паінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб тым, што па выніках працы прамысловасці за 4 месяцы пакуль не атрымалася выйсці на прагназуемыя лічбы. Першы віцэ-прэм'ер назваў шэраг прычын, якія, на яго думку, негатыўна паўплывалі на сітуацыю ў эканоміцы Беларусі.
Што датычыцца пытанняў узаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй, то, паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, дынаміка супрацоўніцтва станоўчая, інтэграцыйныя праекты рэалізуюцца, вырашаныя пытанні паліўнага балансу на першае паўгоддзе.
Абмяркоўваючы пытанні маючага адбыцца пасяджэння міжурадавай беларуска-венесуэльскай камісіі, быў зроблены акцэнт на неабходнасці далейшай актывізацыі адносін. На сённяшні дзень у Венесуэле ўжо рэалізавана сумесных праектаў на паўмільярда долараў ЗША, а ў стадыі рэалізацыі і абмеркавання - яшчэ на 3 мільярды.