Віншаванне Прэзідэнту дабрачыннага фонду "Украіна" Леаніду Кучме

9 августа 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта дабрачыннага фонду "Украіна" Леаніда Кучму з 80-годдзем.

"У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як выдатнага палітычнага дзеяча і таленавітага кіраўніка, памкненні якога заўсёды былі накіраваны на працвітанне Украіны. Ваш жыццёвы шлях і багаты вопыт дзяржаўнай службы заслугоўваюць шчырай павагі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за гады знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе Леанід Кучма ўнёс вялікі асабісты ўклад у фарміраванне сучасных адносін паміж Беларуссю і Украінай. "З нязменнай цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы, цаню іх даверную атмасферу і высокі ўзровень узаемаразумення", - гаворыцца ў віншаванні.

З улікам выключнай важнасці ўстанаўлення бяспекі і міру ў рэгіёне Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Леаніду Кучме за прыкладзеныя значныя намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.