Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Максіма Горкага

30 ноября 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага" з 85-годдзем з дня заснавання тэатра.

"За шматгадовую гісторыю тэатр падарыў беларускай культуры цэлую пляяду таленавітых акцёраў і рэжысёраў, чыё майстэрства неаднаразова пацвярджалася ўзнагародамі прэстыжных фестываляў. Не парушаючы каноны класічнай драматургіі, вашы пастаноўкі заўсёды з'яўляюцца сучаснымі і актуальнымі. Яны абуджаюць у сэрцах гледачоў самыя лепшыя пачуцці: любоў, дабрыню і спачуванне", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падзякаваў за адданае служэнне сцэне, няспынны творчы пошук, арыгінальнасць і яркія эмоцыі, якімі калектыў тэатра дзеліцца са сваімі прыхільнікамі, а таксама пажадаў вялікіх прэм'ер, сталых аншлагаў, невычарпальнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.