Новую канцэпцыю святкавання Дня Незалежнасці абмяркоўвалі ў Кіраўніка дзяржавы

30 мая 2017

Як адзначыў Прэзідэнт, выходзіць на новы ўзровень урачыстасцяў - гэта запыт часу і беларускага народа. На думку Аляксандра Лукашэнкі, на парадзе трэба паказаць сучасныя ўзоры цывільнай тэхнікі, якія вырабляюцца ў краіне. Гэта павінна быць не толькі аглядам арміі і ваенна-прамысловага комплексу, але і прэзентацыяй патэнцыялу Беларусі як маладой краіны, якая дынамічна развіваецца. І правесці парад неабходна на высокім узроўні. Грошай на гэта дзяржава не пашкадуе.

Сёлета вырашана правесці парад паводле асаблівага сцэнарыя. У прыватнасці, павялічаць колькасць пешых каробак парадных разлікаў і механізаванай калоны. У Дзень Незалежнасці прадэманструюць найноўшую цывільную тэхніку.