Лукашэнка правядзе 14 лютага пашыраную нараду з кіраўніцтвам урада

14 февраля 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 14 лютага пашыраную нараду з кіраўніцтвам урада, паведамляе БелТА.
На парадку дня пашырэнне функцый цэнтраў па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, фінансаванне дзяржаўных тэатраў, механізм далучэння нізкаэфектыўных сельгасарганізацый да дзяржпрадпрыемстваў, фінансавае становішча Мінскага аўтамабільнага завода.