Калектыў СВК "Калгас Радзіма" ўдастоены падзякі Прэзідэнта за ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі

10 июля 2018

У свеце няма працы больш самаадданай за працу аграрыяў. З такіх слоў Кіраўніка дзяржавы сёння пачалося ўрачыстае мерапрыемства ў Бялыніцкім раёне. За значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і высокія вытворчыя паказчыкі калектыў легендарнага СВК "Калгас Радзіма" ўдастоены падзякі Прэзідэнта. У падарунак і аўтамабіль "Джылі Атлас". Праца вяскоўцаў заўсёды была па сілах толькі моцным людзям, якія шчыра любяць сваю родную зямлю. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гісторыя "Калгасу Радзіма" стала паказальнай для ўсяго аграпрамысловага комплексу краіны. Працаваць у гэтым аграгарадку ўжо зараз імкнуцца многія гараджане.

Таксама падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Магілёўскую вобласць паднімалася тэма хуткай уборачнай кампаніі і развіцця рэгіёна ў цэлым. Порцыю крытыкі ў свой адрас пачулі і кіраўніцтва вобласці, і мясцовая ўлада.