Будучыня невялікіх населеных пунктаў - у стварэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў

16 февраля 2018

Гэта адзначыў сёння Прэзідэнт падчас наведвання з рабочай паездкай Мінскай вобласці. У рабочым графіку - дражджавы завод і цукраперапрацоўчы ў Слуцку. Падчас гутаркі з кіраўніцтвам вобласці і з працоўнымі калектывамі абмяркоўвалася некалькі тэм. Сярод заяў - зарплата педагогаў у найбліжэйшыя гады павінна быць павялічаная ўдвая, Беларусь плануе з цукрам выйсці і на кітайскі рынак, як гэта зроблена ўжо па мясе і малаку. А таксама ў Год малой радзімы кожны павінен прыўнесці нешта новае для развіцця і добраўпарадкавання месца, дзе нарадзіўся. Асаблівая роля ў рашэнні надзённых праблем рэгіёнаў адводзіцца мясцовым Саветам дэпутатаў. Іх інстытут у Беларусі будуць умацоўваць.