Аляксандр Лукашэнка заўтра адправіцца з афіцыйным візітам ва Украіну

19 июля 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўтра адправіцца з двухдзённым афіцыйным візітам ва Украіну. У Кіраўніка дзяржавы запланаваныя перамовы з Прэзідэнтам Пятром Парашэнкам у фармаце «адзін на адзін» і пашыраным складзе.

Лідары абмяркуюць развіццё палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асноўную ўвагу нададуць стану і перспектывам узаемадзеяння ў эканоміцы, у тым ліку ў гандлі, інвесціраванні, прамысловай кааперацыі, энергетыцы і АПК. Плануецца таксама ўзгадніць падыходы да развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва. Адной з тэм сустрэчы стане ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, у чым Мінск актыўна ўдзельнічае, падаючы перагаворную пляцоўку. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і абмяняюцца меркаваннямі па міжнароднай праблематыцы. Чакаецца, што па выніках сустрэчы ў прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.