Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Валянціну Матвіенку з юбілеем

7 апреля 2019

Юбілей сёння адзначае Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка. З днём нараджэння бачнага палітычнага дзеяча павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. У Беларусі высока шануюць асабісты ўклад Валянціны Матвіенкі ў эфектыўнае развіццё беларуска-расійскіх сувязяў, паглыбленне саюзнай інтэграцыі, гаворыцца ў віншаванні. 

І сёння ж беларускі лідар асабіста ўжо па тэлефоне павіншаваў Валянціну Матвіенку з юбілеем. Нягледзячы на ўрачыстасць нагоды, нямала ўвагі ў размове было нададзена абмеркаванню беларуска-расійскіх адносін. 

Напярэдадні юбілею Прэзідэнт узнагародзіў Валянціну Матвіенку ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Раней яна таксама была ўзнагароджаная ордэнам Дружбы народаў. Гэта гаворыць аб тым, што Валянціна Матвіенка заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца надзейнай прыхільніцай беларуска-расійскіх адносін, што было яшчэ раз падкрэслена падчас сённяшняй размовы. Спікер Савета Федэрацыі заўсёды з вялікай цеплынёй адклікаецца аб Беларусі і дапамагае ў развіцці дружалюбных сувязяў і рэалізацыі канкрэных праектаў.