Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку

20 июня 2013

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку з 85-гадовым юбілеем.


Ваша творчасць - гэта сапраўдны мастацкі летапіс Беларусі. З глыбокім патрыятычным пачуццём і майстэрствам Вы ўвасобілі ў сваіх палотнах падзеі гістарычнай мінуўшчыны і сучаснага жыцця Радзімы, простыя, велічныя і прыгожыя вобразы нашых землякоў. Створаныя Вамі карціны ўваходзяць у калекцыі буйнейшых беларускіх і замежных музеяў, а манументальныя роспісы і вітражы ўпрыгожваюць грамадскія будынкі ў розных гарадах нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў вялікі ўклад Гаўрылы Вашчанкі ў выхаванне маладых мастакоў.