Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Івана Ціхана

20 августа 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Івана Ціхана з заваяваннем срэбнага медаля. "Гэта сапраўдны подзвіг! Табе супрацьстаялі не толькі наймацнейшыя кідальнікі планеты. Ты здабыў гэтую ўзнагароду, пераадолеўшы каласальны маральны ціск і псіхалагічны прэсінг. Насуперак сумненням і нападкам ты выйшаў у сектар і даказаў усім, на што здольны - сапраўдны патрыёт сваёй зямлі. Твая валявая перамога - выдатны прыклад для тысяч хлапчукоў і дзяўчынак, якія робяць першыя крокі ў жыцці і спорце", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.