Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

14 июня 2018

Футбольны турнір, які аб'ядноўвае ўсю планету. Сёння ў Маскве стартуе чэмпіянат свету па футболе. Матч адкрыцця Расія - Саудаўская Аравія прымуць абноўленыя "Лужнікі".

Пачатак гульні ў 18:00, але за гадзіну да стартавага свістка - прэўю планетарнага форуму ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" і цырымонія адкрыцця. Прэзідэнт Беларусі па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант. Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць у 11 гарадах Расіі. У Маскве - на дзвюх арэнах. У чэмпіянаце свету прымуць удзел галоўныя зоркі сучаснасці: Раналду, Месі і Неймар. Перавагу букмекеры аддаюць зборным Германіі, Францыі, Бразіліі і Бельгіі.

Галоўны спартыўны канал краіны пакажа ўсе 64 матчы ў прамой трансляцыі. Акрамя таго, у эфіры "Беларусь 5" будуць тэматычныя дзённікі. Уся планета на працягу месяца будзе сачыць за тым, як адна з каманд у выніку падніме над галавой Кубак свету.