Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што залог добрага ўраджаю – гэта арганізаванасць і дысцыпліна

16 марта 2018

Гаварылі сёння і пра аспекты, ад якіх залежыць не толькі бяспека нацыянальная, але і харчовая.

У прыватнасці, рэпарцёры спыталіся ў Аляксандра Лукашэнкі пра пасяўную кампанію.

Пачаць актыўную сяўбу пакуль не дазваляе надвор'е. У Беларусь вярнуліся халады, вялікі мінус трымаецца ўначы. І ўсё ж, дзе ёсць магчымасць, апрацоўваюць глебу. Ідзе сяўба і падкормка шматгадовых траў. Але большасць гаспадарак у палі выходзіць не спяшаецца – у глебе шмат вільгаці. Тым не менш для масавай сяўбы гатова ўсё: і тэхніка, і людзі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што залог добрага ўраджаю - гэта арганізаванасць і дысцыпліна.

Пры ўдалым прагнозе аграрыі Брэсцкай вобласці гатовы выйсці на масавую сяўбу праз паўтара тыдня. А вось у паўночным рэгіёне час палявых работ традыцыйна пазней.

Каб паспець пасеяць у аптымальныя тэрміны, у Віцебскай вобласці плануюць задзейнічаць шэсць з паловай тысяч механізатараў. Амаль тысяча з іх - прыцягнутыя работнікі.