Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы

6 февраля 2019

Пра гэта ў інтэрв'ю "Известиям" распавёў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, інфармацыю пацвердзіла і прэс-сакратар нашага Прэзідэнта Наталля Эйсмант.

На парадку дня перамоў найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку праца сфарміраванай па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў двухбаковай групы. Маючая адбыцца сустрэча, пра якую лідары дамовіліся 31 студзеня падчас тэлефоннай размовы, дазволіць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.