Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Арменіі

21 апреля 2014
Эдвард Налбандзян прадоўжыў свой візіт у Мінск сустрэчай з міністрам замежных спраў нашай краіны. Як паведаміў па выніках сустрэчы Уладзімір Макей, Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян наведае Беларусь з візітам. Дакладныя тэрміны пакуль не называюцца. Уладзімір Макей адзначыў, што сённяшнія перамовы былі плённымі: абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Па выніках перамоў, што адбыліся ў Мінску, міністры падпісалі план кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2014-2015 гады. Эдвард Налбандзян запрасіў Уладзіміра Макея наведаць з афіцыйным візітам Арменію, і, як паведамляецца, гэта запрашэнне было прынята.