Уладзімір Андрэйчанка і пасол Кубы абмеркавалі супрацоўніцтва абедзвюх краін, у прыватнасці ўзаемадзеянне заканадаўчых органаў

22 ноября 2022

Адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы, узаемаразумення і падтрымкі. Гэта адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сённяшняй сустрэчы з паслом Кубы ў Беларусі. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж заканадаўчымі органамі абедзвюх краін. Без увагі не засталіся і пытанні беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах.

Пасол таксама адзначыў, што 2 снежня Старшыня Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы наведае Беларусь. Ён прыедзе з афіцыйным візітам у братэрскую краіну, рэзюмаваў дыпламат.