У Вільнюсе беларусы галасуюць у будынку пасольства Беларусі

11 октября 2015

Галасуюць сёння беларусы і за мяжой. У 37 краінах працуюць 49 участкаў. Для нашых грамадзян, якія пражываюць ці знаходзяцца ў Літве, участак створаны ў будынку пасольства Беларусі ў Вільнюсе. Аб тым, як ідзе сёння галасаванне ў шэрагу літоўскіх гарадоў, мы пацікавіліся ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Людмілы Татарыновіч (па тэлефоне).