У Душанбэ праходзіць саміт АДКБ

15 сентября 2015

У Палац нацый прыбылі лідары Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Кіраўнікі дзяржаў у вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прычына - яе запатрабаванасць на постсавецкай прасторы ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на межах вакол дзяржаў АДКБ. Акрамя таго, лідары адкарэкціравалі планы работы на будучыню. На пашыраным пасяджэнні, якое праходзіць зараз, лідарам трэба разгледзець амаль паўтара дзясятка пытанняў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь пацвярджае прыхільнасць мэтам і прынцыпам Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Наша краіна гатовая і надалей супрацоўнічаць з дзяржавамі-ўдзельнікамі ў развіцці саюзніцкіх адносін ва ўсіх сферах гарантавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Акрамя прыярытэтных напрамкаў дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства ў арганізацыі Арменіі, абмяркуюць таксама бюджэт на наступны год. Па выніках пасяджэння чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў.