У Беларусі працягваецца акрэдытацыя назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі

1 июля 2016

Пасведчанне № 1 кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сёння ўручыла старшыні выканкама СНД Сяргею Лебедзеву.

Усяго ад краін Садружнасці пакуль накіравана 25 доўгатэрміновых назіральнікаў. Гэты статус у найбліжэйшы час атрымлівае яшчэ 15 чалавек. Сярод іх супрацоўнікі выканкама СНД, прадстаўнікі дыпкорпуса і Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы.

Плануецца, што агульны лік назіральнікаў у складзе місіі СНД складзе каля 400 чалавек. Таксама чакаюцца назіральнікі ад ПАСЕ, БДІПЧ АБСЕ і іншых структур.

Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД:

"Выклікае ў нас задавальненне тое, што члены выбарчых камісій рознага ўзроўню прызначаюцца на альтэрнатыўнай аснове. Вось гэтая альтэрнатыўнасць, дэмакратычнасць выбарчага працэсу - гэта гарантыі таго, што ў парламент РБ (мы вельмі спадзяёмся і верым у гэта) увойдуць найбольш годныя прадстаўнікі беларускага грамадства".

У Беларусі ўпершыню для арганізацыі парламенцкіх выбараў, акрамя акруговых, сфарміраваныя абласныя камісіі. Аб гэтым сёння на навучальным семінары для членаў выбаркамаў у Брэсце распавёў сакратар ЦВК. Гаворачы пра асаблівасці цяперашняй выбарчай кампаніі, Мікалай Лазавік адзначыў, што падлік галасоў за кандыдатаў будзе ажыццяўляцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца ўжо з 3 ліпеня.

Не пазней як 27 ліпеня павінны быць сфарміраваныя ўчастковыя камісіі. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.