Умацаванне пазітыўнага іміджа СНД і папулярызацыя яе дзейнасці на міжнароднай арэне

19 апреля 2017

Аб гэтым на пасяджэнні ў Мінску гаварылі пастаянныя прадстаўнікі Садружнасці. Акцэнт на гуманітарнае супрацоўніцтва і эфектыўнае інфармацыйнае суправаджэнне прынятых праектаў. Удзельнікі падвялі вынікі Савета міністраў замежных спраў Садружнасці, які прайшоў у пачатку красавіка ў Ташкенце. Як адзначыў, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, не ўсё ў Садружнасці складаецца. Нягледзячы на гэта, трэба паказваць і пазітыўныя моманты дзейнасці.

Больш даведацца аб культуры і традыцыях усіх краін СНД дапамагае і праект "Класіка літаратуры Садружнасці". Ужо выпушчана 26 тамоў, праца будзе працягнута.