Турэцкая дэлегацыя ўсклала вянкі да абеліска Перамогі ў Мінску

20 ноября 2013
У Мінск сёння прыбыла парламенцкая дэлегацыя Турцыі на чале са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу краіны. Плануецца, што ў найбліжэйшыя два дні ў беларускай сталіцы пройдзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Пасля прылёту турэцкая дэлегацыя, аддаючы даніну павагі воінам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, усклала вянкі да абеліска Перамогі ў Мінску.